Перыста-кучавыя воблакі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Перыста-кучавыя воблакі, перкавата-клубаватыя воблакі[1] (Cirrostratus, Cc) — грады або слаі тонкіх белых воблакаў у верхняй трапасферы.

Складзеныя з вельмі дробных элементаў у выглядзе зерняў, камякоў або рабізны, суцэльных або адасобленых, часткова па краях валакністыя. Утвараюцца пераважна з ледзяных крышталёў. Узнікаюць у выніку канвекцыйных і хвалевых рухаў, а таксама ў сувязі з атмасфернымі франтамі, асабліва халоднымі. Гэтыя воблакі малаўстойлівыя, яны хутка з’яўляюцца, відазмяняюцца і прападаюць. Ападкаў не даюць.
Remove ads
Разнавіднасці
Перыста-кучавыя воблакі падзяляюцца на наступныя разнавіднасці:[2]
- лінзападобныя (Cirrocumulus lenticularis, Cc lent.) — выцягнутыя з гладкай паверхняй асобныя воблакі, што патанчаюцца да краёў накшталт лінзаў. Дзе-нідзе праглядваецца валакністая структура;
- кучавападобныя (Cirrocumulus cumuliformis, Cc cuf.) — дробныя вежы ці камякі, што павялічваюцца зверху;
- камякападобныя (Cirrocumulus floccus, Cc floc.) — тонкія белыя паўпразрыстыя, раскіданыя па небе камякі.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads