Перыферыйная прылада
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Перыферыйная прылада (англ.: Peripheral device) — апаратура, якая дазваляе ўводзіць інфармацыю ў камп’ютар альбо выводзіць яе з яго[1].
Перыферыйныя прылады з’яўляюцца апцыянальнымі і тэхнічна могуць быць адключаны ад камп’ютара без страты яго працаздольнасці. Аднак пераважная большасць камп’ютараў выкарыстоўваецца разам з тымі ці іншымі перыферыйнымі прыладамі.
Вылучаюць тры асноўныя тыпы перыферыйных прылад:
- Прылады ўводу (англ.: input device), якія ўжываюцца для ўводу інфармацыі ў камп’ютар: мыш, клавіятура, сэнсарны экран, сканер, вэб-камера ці прылада відэазахопу
- Прылады вываду (англ.: output device), напрыклад, маніторы, прынтары
- Прылады захоўвання, якія патрэбны для захоўвання інфармацыі, апрацаванай камп’ютарам:
- Цвёрды дыск (англ.: Hard Disk Drive, HDD)
- Цвёрдацельны назапашвальнік (англ.: Solid-State Drive, SSD)
- Накапляльнік на гнуткіх магнітных дысках (НГМД)
- Стужкавыя і дыскавыя накапляльнікі
- USB-flash-накапляльнік
- Сеткавае сховішча (англ.: Network Attached Storage, NAS)
Часам перыферыйная прылада належыць да некалькіх тыпаў, напрыклад, Прылада ўводу-вываду.
Remove ads
Прыклады
Звычайна перыферыйнай прыладай завуць дапаможнае абсталяванне, такое як камп’ютарная мыш альбо клавіятура, якія тым ці іншым спосабам падключаюцца да камп’ютара і працуюць сумесна з ім. Карткі пашырэння, нават відэакарткі[2], таксама належаць да перыферыі, яны падключаюцца па шынах ISA, PCI, PCI-X, PCI-express і іншых.
Аператыўная памяць (RAM, памяць з адвольным доступам) з’яўляецца памежным выпадкам. Нягледзячы на тое, што яна часта падключаецца да персанальных камп’ютараў і сервераў у выглядзе асобных плат (з інтэрфейсам SDRAM, DDR, DDR2 і інш.), яна з’яўляецца абавязковым кампанентам, без якога камп’ютар не можа функцыянаваць.
Remove ads
Гл. таксама
- Архітэктура фон Нэймана
- Гарвардская архітэктура
- Камп'ютарная памяць
- Супрацэсар
Зноскі
- Laplante, Philip A. (Dec 21, 2000). Dictionary of Computer Science, Engineering and Technology. CRC Press. p. 366. ISBN 0-8493-2691-5. Праверана June 17, 2014. «device that is used to put information into or get information out of the computer.»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads