Пер Хілестром
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пер Хілестром (шведск.: Pehr Hilleström, 18 лістапада 1732, Веддзё — 13 жніўня 1816) — шведскі жывапісец; заснавальнік нацыянальнай школы бытавога жанру.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Стакгольме. У 1757—1758 гадах наведваў майстэрню Ф.Бушэ ў Парыжы. З 1810 года дырэктар Стакгольмскай акадэміі мастацтва. Зазанаў уплыў Ж. Б. Гроза і Ж. Б. Шардэна. Прадстаўнік асветніцкай лініі ў шведскім мастацтве 18 стагоддзя.
Творчасць
У сваіх невялікіх карцінах са сцэнамі вясковага і гарадскога жыцця сялян і наёмных рабочых часта выкарыстоўваў рэзкія святлоценевыя кантрасты, якія надаюць прадметную важкасць і матэрыяльнасць прыроднаму і бытавому асяроддзю («Кузня», 1781). Яго працы вылучаюцца строгасцю і прастатой кампазіцыі, манахромнасцю багатага тонкімі адценнямі каларыту. Пісаў таксама партрэты і нацюрморты.
Галерэя
- Служанка налівае суп з гаршка
- Партрэт Карла Мікаэля Бельмана
- Пераборка яек
- Бяседа ў сялянскай хаце
- Зачараваны лес
- Дзве служанкі пад Брукам
- Ранішні ўбор
- Нацюрморт
Зноскі
- Per Hilleström
- Per or Pehr Hilleström // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Pehr Hilleström — 1917.
- RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads