Петсама (губерня)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Петсама (губерня)
Remove ads

Губерня Петсама (фінск.: Petsamon lääni, шведск.: Petsamo län) — губерня Фінляндыі з 1921 па 1922 год.

Thumb
Герб губерні

Адміністрацыйным цэнтрам губерні быў горад Петсама.

Гісторыя

Губерня была створана 14 лютага 1921, калі Савецкая Расія па Тартускаму мірнаму дагавору саступіла вобласць Петсама Фінляндыі. Але ўжо 1 студзеня 1922 губерня была далучана да губерні Оўлу, у якую губерня Петсама ўвайшла адзіным муніцыпалітэтам. А ў 1936 годзе тэрыторыя муніцыпалітэта стала часткай губерні Лапландыі, якую выдзелілі з Оўлу. У 1944 годзе муніцыпалітэт быў перададзены СССР, што ў 1947 годзе было зацверджана Парыжскім мірным дагаворам. На большай частцы былой губерні быў створаны Печангскі раён Мурманскай вобласці РСФСР, меншая частка ўвайшла ў Кольскі раён.

Плошча муніцыпалітэта на 1941 год складала 10 480 км². У 1941 годзе ў Петсама жыло 4750 чалавек.

Узначальваў Петсама Ілмары Вейкка Хеленіус.

Remove ads

Літаратура

  • Valitioneuvoston päätös Petsamon läänin hallinnon ja oikeudenhoidon järjestämisestä. Suomen asetkuskoelma 23/1921
  • Valtioneuvoston päätös Petsamon alueen liittämisestä Oulun lääniin. Suomen asetuskoelma 291/1921
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads