Пешаходны мост Леапольда Седара Сенгора

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пешаходны мост Леапольда Седара Сенгораmap
Remove ads

Пешаходны мост Леапольда Седара Сенгора (фр.: Passerelle Léopold-Sédar-Senghor), да 2006 — Пешаходны мост Сальферына (фр.: Passerelle Solférino) — мост у VII акрузе Парыжа праз раку Сену. Злучае музей Арсэ і сад Цюільры.

Хуткія факты Пешаходны мост Леапольда Седара Сенгора, Перасякае ...
Remove ads

Гісторыя

Чыгуначны мост архітэктараў Поля дэ Лагалісеры і Джулія Саварына, аўтараў моста Інвалідаў, быў урачыста адкрыты імператарам Францыі Напалеонам III у 1861. Назву новаму мосту дала перамога французаў у бітве пры Сальферына ў 1859. Праз сто гадоў страціўшы трываласць мост (асабліва з-за сутыкненняў з баржамі) быў знесены, а на яго месцы пабудаваны стальны.

У 1992 і гэты мост быў разбураны і пачалося будоўля новага па праекту Марка Мімрама. У 1999 канструкцыя была скончаная. Новы мост пакрыты дрэвам табебуя і апіраецца на бетонныя калоны.

9 кастрычніка 2006 мост перайменаваны ў гонар першага прэзідэнта Сенегала Леапольда Седара Сенгора на яго стагадовы юбілей.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads