Планаванне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Планава́нне — працэс распрацоўкі планаў развіцця эканамічных аб’ектаў, што ўключае таксама працэсы арганізацыі ажыццяўлення планаў, іх карэкціроўкі і кантролю за выкананнем.

У эканоміцы рыначнага тыпу сустракаецца ў форме бізнес-планаў на ўзроўні кампаній, фірм. У цэнтралізаванай кіроўнай эканоміцы — у дырэктыўнай форме, дзе вядучую ролю адыгрываюць дзяржаўныя планы. Прытым у некаторых краінах з рыначнай эканомікай урад ажыццяўляе індыкатыўнае праграмаванне эканомікі.

Віды:

  • імператыўнае — вызначэнне дакладных заданняў усім вытворчым ячэйкам;
  • нарматыўнае — вызначэнне цэн і аптымальных ацэнак;
  • змешанае — злучэнне элементаў імператыўнага і нарматыўнага планавання, якое дае пэўную свабоду дзеянняў у рыначных умовах[1].
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads