Планавая эканоміка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Планавая эканоміка, або камандная (камандна-адміністрацыйная) — гэта тып гаспадарчай сістэмы, пры якой асноўныя матэрыяльныя рэсурсы знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, а ключавыя эканамічныя рашэнні прымаюцца органамі цэнтралізаванага планавання[1].
Такая эканоміка характэрна для сацыялістычных краін, напрыклад, СССР, дзе ўсе значныя рашэнні, што тычыліся аб’ёмаў выкарыстання рэсурсаў, структуры і размеркавання прадукцыі, а таксама арганізацыі вытворчага працэсу, фармаваліся і зацвярджаліся цэнтральным планавым органам.
У такой эканоміцы прадпрыемствы знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці і дзейнічаюць на падставе дырэктыў, загадаў або іншых дакументаў. Вытворчыя планы распрацоўваюцца цэнтралізавана і ўсталёўваюцца для кожнага прадпрыемства. У гэтых планах канкрэтызуюцца аб’ёмы рэсурсаў, якія павінны быць выдзелены прадпрыемству для выканання ўстаноўленых вытворчых заданняў[1].
Суадносіны паміж інвестыцыйнымі і спажывецкімі таварамі ў сукупным прадукце (сродкі вытворчасці і прадметы спажывання) таксама вызначаюцца цэнтралізавана. Размеркаванне сродкаў вытворчасці паміж галінамі эканомікі ажыццяўляецца на падставе доўгатэрміновых прыярытэтаў, вызначаных цэнтральным планавым органам[1].
У такой эканамічнай сістэме цэнаўтварэнне носіць штучны характар, бо кошт тавараў, прадукцыі, паслуг і сыравіны вызначае дзяржава[2].
Для такой эканомікі характэрна адсутнасць беспрацоўя, малое сацыяльнае расслаенне, брак канкурэнцыі, дэфіцыт тавараў і паслуг. Пры гэтым у надзвычайных сітуацыях магчымасць сканцэнтраваць значныя рэсурсы для стварэння пэўнай прадукцыі, можа быць надзвычай эфектыўным[3].
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads