Планктон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Планктон (грэч. πλανκτον — тыя, што блукаюць) — разнастайныя, у асноўным дробныя арганізмы, што свабодна дрэйфуюць у тоўшчы вады і не здольныя — у адрозненне ад нектона — супраціўляцца плыні.

Такімі арганізмамі могуць быць бактэрыі, дыятомавыя і некаторыя іншыя водарасці (фітапланктон), прасцейшыя, некаторыя кішэчнаполасцевыя, малюскі, ракападобныя, яйкі і лічынкі рыб, лічынкі розных беспазваночных жывёл (заапланктон). Планктон непасрэдна або праз прамежкавыя звёны харчовага ланцугу з’яўляецца ежай для большасці астатніх водных жывёл. Харчаванне планктонам называецца планктафагіяй.
Remove ads
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads