Пластмасы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пластмасы (пластычныя масы, таксама — пластыкі) — арганічныя матэрыялы, асновай якіх з’яўляюцца сінтэтычныя або прыродныя вялікамалекульныя злучэння (палімеры). Выключна шырокае прымяненне атрымалі пластмасы на аснове сінтэтычных палімераў[1]. Пластмасы фармуюць пры павышанай тэмпературы, у той час калі яны маюць высокую пластычнасць. Сыравінай для атрымання палімераў з’яўляецца нафта, прыродны газ, каменны вугаль, сланцы.

Назва «пластмасы» азначае, што гэтыя матэрыялы пад дзеяннем награвання і ціску здольныя фарміравацца і захоўваць пасля ахладжэння або ацвярдзення зададзеную форму. Працэс фармавання суправаджаецца пераходам пластычна дэфармаванага (вязкаплыткага) стану ў шклопадобны стан.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads