Племя (фільм, 2014)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Племя (фільм, 2014)
Remove ads

«Племя» (укр.: «Пле́м'я») — украінскі драматычны фільм, зняты Міраславам Слабашпіцкім. У цэнтры сюжэту — жыццё глуханямых падлеткаў у інтэрнаце, іх адносіны паміж сабой і са знешнім светам.

Хуткія факты Племя, Жанр ...

У фільме граюць глухія і непрафесійныя акцёры, усе персанажы карыстаюцца мовай жэстаў, якія перакладзеныя агучкай або субтытрамі. Прэм’ера ў кінатэатрах Украіны адбылася 11 верасня 2014 года. Фільм з’яўляецца першай паўнаметражнай працай у кар’еры рэжысёра.

Карціна атрымала тры прызы, уключаючы Гран-пры ў паралельнай праграме «Тыдзень крытыкі» на Канскім кінафестывалі 2014 года. 14 верасня на 19-м Міланскім міжнародным кінафестывалі стужка была прызнана найлепшай мастацкай лентай 2014 года. Таксама фільм быў адным з прэтэндэнтаў ад Украіны на прэмію Оскар за найлепшы фільм на замежнай мове. Стваральнікам фільма, Міраславу Слабашпіцкаму і Валянціну Васяновічу, за выдатны ўклад у развіццё ўкраінскага кінамастацтва была прысуджана Дзяржаўная прэмія Украіны імя Аляксандра Даўжэнкі.

Remove ads

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads