Плошча Тараса Шаўчэнкі (Кіеў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пло́шча Тара́са Шаўчэнкі — плошча ў Абалонскім раёне горада Кіева. Мясцовасць Кінь-Грусці, Мінскага масіва. Размешчана паміж вуліцамі Вышгарацкай, Сашэнка, Пушча-Вадзіцкай, Палярнай і Мінскім праспектам.
Remove ads
Гісторыя
Плошча ўзнікла ў першай палове ХХ стагоддзя, называлася плошча Кінь-Грусць ад аднайменнай гістарычнай мясцовасці. Сучасная назва ў гонар ўкраінскага паэта, пісьменніка, мастака Т. Р. Шаўчэнкі — з 1959 года.
Паблізу плошчы, паміж Прыёркай, Ветранымі гарамі, Вінаградарам і Пушча-Водзіцкім лесам, размешчаны Шаўчэнкаўскі пасёлак. У жніўні 1859 года Тарас Шаўчэнка жыў у доме № 5 па Вышгарацкай вуліцы ў сям’і Барбары Мацвееўны Пашкоўскай.
Remove ads
Інфраструктура
Праз плошчу праходзяць аўтобусныя, тралейбусныя, трамвайныя маршруты, дзякуючы чаму можна бесперасадачна дабрацца да дзесятка станцый метро.
У паўночнай частцы плошчы знаходзіцца аўтастанцыя «Палессе», ад якой адпраўляюцца аўтобусы па маршрутах паўночнага напрамку. Ва ўсходняй частцы трамвайнае кальцо.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
