Плошча Чапаева
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Плошча Чапаева — плошча у Ленінскім раёне горада Самара.
Плошча ўтворана вуліцамі Куйбышава, Фрунзэ, Вілонаўскай і Шастаковіча (былой Працоўнай).
Да плошчы прылягае Струкоўскі сад. На плошчы размешчаны Самарскі драматычны тэатр.
Remove ads
Ансамбль
На плошчы імя Чапаева ў 1932 годзе збудаваны шматфігурны помнік чапаеўцам. Вышыня помніка 10 м, памеры — 17 на 22 м.
Аўтар — скульптар Мацвей Генрыхавіч Манізер. Копію помніка, выкананую ў 1933 годзе, можна ўбачыць у Санкт-Пецярбургу перад будынкам Вайсковай акадэміі сувязі імя C. М. Будзёнага[1].
Могілкі
На плошчы пахаваны забіты 30 лістапада 1917 года рабочы Міхаіл Сцяпанаў, які ахоўваў уваход у будынак рэўкама (вул. Фрунзэ 167, цяпер у будынку Самарскі інстытут культуры). 26 снежня ў брацкай магіле былі пахаваны восем чырвонагвардзейцаў, загінулых пры тэракце ў склепе таго ж будынка, а таксама чырвонагвардзеец І. Булатаў, загінулы ў баях пад Арэнбургам.
16 жніўня 1921 года на плошчы быў пахаваны начальнік транспартнай ЧК, загінулы пры ліквідацыі банды ў раёне Бузулука, А. Ф. Сілін. У студзені 1922 года былі пахаваны два чэкісты С. Салагубаў і В.Сямёнаў-Якаўлеў, загінулыя ад рук бандытаў.
Remove ads
Зноскі
- http://www.deafnet.ru/travel/trav.phtml?c=111&id=720 Самара. В гостях у широкой Волги
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads