Плябанія (Нясвіж)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Плябанія (Нясвіж)map
Remove ads

Плябанія — помнік архітэктуры барока з элементамі класіцызму ў Нясвіжы, узор жыллёвай архітэктуры XVIII ст.[1] На працягу ўсёй гісторыі існавання будынак выкарыстоўваўся як жылы дом ксяндза-плябана[2].

Хуткія факты Плябанія, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Плябанія ў першай пал. XX ст.

Будынак плябаніі разам з гаспадарчымі пабудовамі ўзведзены пасля 1773 г. па фундацыі М. К. Радзівіла непадалёк ад касцёла Божага Цела, калі той стаў фарным[2].

Менавіта ў гэты будынку меркавана размяшчалася ў 1750—1790-я гг. Нясвіжская друкарня. У 1800 г. размешчаныя насупраць плябаніі будынкі былога езуіцкага калегіума былі адведзены ваеннаму ведамству. Па дамоўленасці з ксяндзом у 1800—1820-я гг. верхні паверх плябаніі здаваўся пад жыллё вышэйшым ваенным чынам.

На будынку ў 1972 г. ўстаноўлена мемарыяльная дошка Сымону Буднаму. У 1982 г. побач з будынкам пастаўлены помнік Сымону Буднаму (скульптар С. Гарбунова, арх. Ю. Казакоў)[1].

У наш час у будынку размяшчаецца таксама друкарня раённай газеты (вул. Міцкевіча, 5)[1].

Remove ads

Архітэктура

У архіўным дакуменце 1822 г. плябанскі дом характарызаваўся як мураваны двухпавярховы. Усіх акон налічвалася 30. Унутры было 15 пакояў, 2 калідоры, 4 кладоўкі, усіх 9 печак і 2 каміны. Пад будынкам існавалі два вялікія скляпы. Над парадным ганкам меўся балкон[2].

Thumb
Уваход у плябанію на здымку Яна Булгака.

На двары плябаніі (па сучаснай вул. Ленінскай) асобна размяшчалася кухня. Уяўляла сабой аднапавярховы мураваны атынкаваны дом, накрыты жалезам. У будынку было восем акон. У 2-й палове XIX ст. да прамавугольнай ў плане плябаніі было далучана вуглавое жылое Г-падобнае крыло, якое злучыла жылы дом з кухняй. Гаспадарчыя будынкі і пральня былі драўляныя. Двор з вялікім пладовым садам быў абнесены з аднаго боку мураванай, з астатніх — драўлянай агароджай[2][1].

У выніку пазнейшых перабудоў плябанскі дом, пабудаваны ў стылі барока, набыў рысы класіцызму[2].

Існуючы кампактны двухпавярховы будынак плябаніі накрыты вальмавым дахам. Плоскасныя фасады рытмічна члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[2]. Уваход у плябанію прарэзаны па цэнтры галоўны фасада і вылучаны двухкалонным порцікам пад двухсхільным дахам з трохвугольным франтонам[1].

На дваровым фасадзе зберагліся фрагменты вялікіх паўцыркульных арачных ніш на другім паверсе, якія нагадваюць пра рэнесансную аркаду, чые праёмы былі закладзены падчас перабудовы. На арачную галерэю выходзілі ўсе памяшканні[2]. Паміж нішамі на ўсю вышыню другога паверха праходзяць пілястры. Цэнтральная частка сцяны на даху вылучана трохвугольным франтонам з маленькім круглым акном-продухам. Унутраная планіроўка плябаніі зменена[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads