Плімуцкая кампанія
падраздзяленне кампаніі Virginia Company From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Плімуцкая кампанія — англійскае акцыянернае таварыства, заснаванае ў 1606 годзе Якавам I для каланізацыі ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі. Адначасова з Плімуцкай кампаніяй для гэтай жа мэты была заснавана Лонданская кампанія, а абедзве яны ўваходзілі ў аб'яднанне, званае Вірджынскай кампаніяй, створанай на ўзор Таварыства купцоў-шукальнікаў.

Кампанія атрымала правы на тэрыторыю атлантычнага ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі паміж 38 і 45 паралелямі, што прыкладна адпавядае ўчастку ад Чэсапікскага заліва да сучаснай амерыкана-канадскай мяжы. Пры гэтым участак паміж 38 і 41 паралелямі быў агульным для дзвюх кампаній, пры ўмове, што пры будаўніцтве новага паселішча будзе вытрымлівацца адлегласць не менш за 100 міль да калоній кампаніі-канкурэнта.
У 1607 годзе была заснавана калонія Поўпхэм у вусці ракі Кенебек (у наш час гэта тэрыторыя штата Мейн). У гэтым жа годзе Лонданская кампанія заснавала калонію Джэймстаўн, аднак у адрозненне ад апошняй, Поўпхэм праіснаваў усяго год.
У 1609 годзе Плімуцкая кампанія спыніла існаванне, а большая частка яе земляў была перададзена Лонданскай кампаніі, аднак праз 11 гадоў яна адрадзілася як Плімуцкі савет па справах Новай Англіі.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads