Полацкае Евангелле
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Полацкае Евангелле — помнік пісьмова-кніжнай культуры, рукапіснае Евангелле-апракас, створанае ў канцы XII — пачатку XIII стагоддзя[1]. Захавалася 172 аркушы.
Remove ads
Гісторыя

Евангелле створана, напэўна, у Полацку. Паводле падання, перапісала яго Еўфрасіння Полацкая, што аднак малаверагодна.
Магчыма, Евангелле выкарыстоўвалі як напрастольнае ў полацкім Траецкім манастыры, а пасля захопу горада ў Лівонскую вайну маскоўскім царом Іванам IV яно было і звестак пра яго месцазнаходжанне да XIX ст. няма.
У 1852 годзе 170 захаваных аркушаў разам з некаторымі іншымі рарытэтамі са збораў Міхаіла Пагодзіна набыла Імператарская публічная бібліятэка (цяпер Расійская нацыянальная бібліятэка, Санкт-Пецярбург), дзе яны захоўваюцца і цяпер. Яшчэ два аркушы, якія захоўваліся ў збіральніка даўніны Вукола Ундольскага, трапілі ў бібліятэку Румянцаўскага музея і цяпер захоўваюцца ў Аддзеле рукапісаў Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў Маскве.
Remove ads
Апісанне


Рукапіс напісаны на пергаменце уставам, почыркам двух пісцоў, у два слупкі. Арнамент ініцыялаў адносяць да старавізантыйскага тыпу. Мова рукапісу мае рысы ўласцівыя мясцоваму крывіцкаму дыялекту. Разметка лінеек здзейснена вострым пісалам. Дзіркі ў пергаменце (частая з’ява ў вырабленых скурах, месцы ўкусаў аваднёў) акуратна заштопаныя.
Рукапіс змяшчае 2 застаўкі (ілюстрацыі), якія, аднак, блага захаваліся праз ужыванне серабра, якое з часам акісляецца. Ужыванне срэбра не характэрна для славянска-візантыйскіх рукапісаў, аднак шырока практыкавалася ў Германіі.
Вельмі цікавыя маргіналіі на палях, датаваныя XIII—XIV ст., напісаныя тагачаснай беларускай мовай[2].
Полацкае Евангелле — найранейшы са створаных на тэрыторыі Беларусі рукапісаў, захаваны ў такім аб'ёме (170 аркушаў). Старэйшае Тураўскае Евангелле мае толькі 11 аркушаў.
Remove ads
Выданне
Доўгі час рукапіс быў недасяжны і не выдаваўся. У 2010 годзе скончылася рэстаўрацыя Евангелля, якая каштавала 42 тысячы еўра. У 2012 годзе, 4 снежня ў Мінску пачаўся друк факсімільнага выдання[2], якое пабачыла свет у 2013 годзе разам з матэрыяламі навуковых даследаванняў і ўзноўленым тэкстам помніка.
Зноскі
- Распачатае друкаванне факсыміле Полацкага Евангелля канца XII — пачатку XIII ст. . Культура. Наша Ніва (5 снежня 2012).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads