Полька

From Wikipedia, the free encyclopedia

Полька
Remove ads

По́лька[1][2][3][4] (чэшск.: pulka — палова кроку) — хуткі народны чэшскі танец[1], а таксама жанр танцавальнай музыкі. Музычны памер полькі — 2/4. Полька з’явілася ў сярэдзіне XIX стагоддзя ў Багеміі (сучасная Чэхія), і з 1840-х гадоў пашырылася ў Еўропе як бальны танец[1].

Thumb
Вокладка нот «Полькі гіпапатама», выдадзенай у Нью-Ёрку напачатку 1850-х гадоў
Thumb

Назва

Назва танца паходзіць ад чэшскага слова pulka[5], якое азначае «палова кроку», паколькі рытм полькі патрабуе хутка пераступаць ногі — з нагі на ногу.

З-за сугучнасці назвы польку часта памылкова лічаць польскім танцам. Акрамя таго, не варта блытаць польку са шведскім танцам польска  (англ.) (polska, 3/4).

Класічная музыка

Полькі пісаў Іаган Штраус I і яго сын Іаган Штраус II. Гэты жанр часта сустракаецца ў творчасці чэшскіх кампазітараў Бедржыха Сметаны, Антаніна Дворжака і іншых.

Беларуская народная полька

Полька хоць і з’яўляецца запазычаным танцам, блізкая народнай беларускай харэаграфіі, яна моцна трансфарміравалася ў нацыянальным плане пры гэтым аказаўшы моцны ўплыў на іншыя танцы[6]. Увайшоўшы ў побыт беларусаў, яна трансфарміравалася ў нацыянальным духу. У розных рэгіёнах узніклі лакальныя варыянты, якія асіміляваліся з мясцовым харэаграфічным фальклорам і станавіліся народнымі. Лёгкасць пранікнення полькі ў беларускую харэаграфію абумоўлена пэўнай блізкасцю яе да беларускіх нацыянальных харэаграфічных традыцый[1].

2/4 памер полькі добра зліўся з беларускім традыцыйным танцам, які меў аналагічны памер[7]. Так, напрыклад, «Трасуха» з’яўляецца сімбіёзам тыпавога народнага танца, ад якога яна і атрымала сваю назву, і полькі[6]. Часцей за ўсё на Беларусі полька выконваецца парамі, якія рухаюцца паўкрокамі з паваротамі па крузе. Танец упрыгожваецца разнастайнымі дробнымі па[1], часта суправаджаецца прыпеўкамі.

Беларускія полькі надзвычай багатыя па сваіх харэаграфічным і музычным малюнкам, яны адрозніваюцца вялікай ладавай і інтанацыйнай разнастайнасцю[6]. Полька патрабавала ад танцораў і майстэрства, і фізічнай вынослівасці[8].

Як і кадрыля, полька таксама мае мноства лакальных варыянтаў: «Барысаўская», «Віцябланка», «Гаўкаўская», таксама назвы даваліся па асаблівасцях харэаграфіі: «Цераз нагу», «З падкіндэсам», «З прысюдамі», «На пяце», «Вінтом» і гэтак далей[6], «Трапятуха»[9].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads