Польская кінапрэмія «Арлы»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Польская кінапрэмія «Арлы» (польск.: Polskie Nagrody Filmowe — Orły) — нацыянальная кінаўзнагарода Польшчы, якую штогадова прысуджае Польская кінаакадэмія . Першая цырымонія ўзнагароджання адбылася 21 чэрвеня 1999 года.
Remove ads
Намінацыі
На першай цырымоніі ў 1999 годзе кінапрэмія «Арлы» прысуджалася ў 12 намінацыях. На сённяшні дзень колькасць намінацый дасягнула 20-ці:
- Найлепшы фільм (з 1999 года)
- Найлепшы еўрапейскі фільм (з 2005 года)
- Найлепшы дакументальны фільм (з 2013 года)
- Найлепшы мастацкі серыял (з 2015 года)
- Найлепшая рэжысура (з 1999 года)
- Найлепшы сцэнарый (з 1999 года)
- Найлепшая мужчынская роля (з 1999 года)
- Найлепшая мужчынская роля другога плана (з 2000 года)
- Найлепшая жаночая роля (з 1999 года)
- Найлепшая жаночая роля другога плана (з 2000 года)
- Найлепшая аператарская праца (з 1999 года)
- Найлепшая музыка (з 1999 года)
- Найлепшая сцэнаграфія (з 1999 года)
- Найлепшыя касцюмы (з 2001 года)
- Найлепшы грым (з 2020 года)
- Найлепшы мантаж (з 1999 года)
- Найлепшы гук (з 1999 года)
- Адкрыццё года (з 2008 года)
- Прыз глядацкіх сімпатый (з 2002 года)
- Прыз за прыжыццёвыя дасягненні (з 1999 года)
Устарэлыя катэгорыі:
- Найлепшы прадзюсар (1999—2001)
- Спецыяльная ўзнагарода (2001—2003)
Remove ads
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Польскай кінапрэміі «Арлы» (польск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads