Польская партыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Польская па́ртыя (ням.: Polnische Partei) — палітычная партыя Германскай імперыі і вольнага горада Данцыга. Прадстаўляла інтарэсы польскай меншасці ў Германіі, была самай буйной партыяй этнічных меншасцей[1]:428.

Хуткія факты Польская партыя, Дата заснавання ...

Гісторыя

Партыя вяла свой пачатак з нацыянальных аб’яднанняў, якія былі створаныя падчас рэвалюцыі 1848 года, але фармальна яна была створана, калі ў 1871 годзе быў абраны першы Рэйхстаг[1]:428. Партыя атрымала 13 месцаў на выбарах, гэта была найменшая колькасць месцаў у Рэйхстагу да Першай сусветнай вайны. Найлепшыя паказчыкі былі на выбарах у 1907 годзе, калі партыя атрымала 20 месцаў[1]:434.

Пасля вайны і перадачы тэрыторый, дзе дамінавалі палякі, да новастворанай Польшчы партыя спыніла сваё існаванне[1]:429.

Remove ads

Ідэалогія

Партыя выступіла супраць палітыкі ўрада па германізацыі і секулярызацыі, імкнучыся абараніць правы палякаў, якія пражывалі ў Германскай імперыі. Партыя звычайна саюзнічала з партыяй Цэнтра і іншымі партыямі меншасцей[1]:429.

Зноскі

  1. Vincent E McHale. Political parties of Europe. Greenwood Press, 1983. ISBN 0-313-23804-9

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads