Польскі корпус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Польскі корпус
Remove ads

Польскі корпус — вайсковая адзінка Рускай імператарскай арміі, потым арміі Польскага Каралеўства.

Хуткія факты Польскі корпус, Гады існавання ...
Remove ads

Гісторыя

Польскі корпус створаны 24 ліпеня 1917 года. 6 жніўня 1917 года камандзірам корпуса прызначаны расійскі генерал Юзаф Доўбар-Мусніцкі.

Ядром корпуса стала 1-я польская стралковая дывізія расійскай арміі, якая камплектавалася салдатамі і афіцэрамі польскага паходжання.

Камандзір корпуса прыклаў вялікія намаганні, каб трымаць корпус у тыле і не даць накіраваць яго на фронт.

Пасля бальшавіцкага перавароту ў Расіі, камандаванне корпуса адмовілася падпарадкоўвацца ўладам РСФСР і з баямі адвяло корпус ў Бабруйскую крэпасць, якую заняла 29 студзеня 1918 года.

Нямецкія акупацыйныя ўлады Польскі корпус лічылі саюзным Польскаму Каралеўству, таму пэўны час цярпелі знаходжанне польскіх войск на сваёй тэрыторыі. Але тым часам немцы абяззброілі вайсковыя адзінкі літоўцаў і беларусаў.

21 траўня 1918 года корпус быў абяззброены немцамі ў Бабруйску, салдаты накіраваны ў Варшаву ў Польскае Каралеўства.

Remove ads

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads