Полідэўк (спадарожнік)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Полідэўк (спадарожнік)
Remove ads

Полідэўк (лац.: Polydeuces, стар.-грэч.: Πολυδεύκης) — натуральны спадарожнік Сатурна. Быў адкрыты па фотаздымках касмічнага апарата «Касіні» 21 кастрычніка 2004 года групай амерыканскіх астраномаў на чале з Каралінай Порка і атрымаў часовае абазначэнне S/2004 S 5. Яго таксама пазначаюць Сатурн XXXIV. Полідэўк з'яўляецца так званым спадарожнікам-траянам: ён рухаецца па такой жа арбіце, што і спадарожнік Дыёна, адстаючы ад яе па арбіце на 60 °. Акрамя Полідэўка, у Сатурна ёсць яшчэ 3 спадарожнікі-траянцы: Елена, Тэлеста і Каліпса.

Хуткія факты Полідэўк, Гісторыя адкрыцця ...

Полідэўк мае дыяметр каля 3,5 кіламетраў і круціцца на адлегласці 377390 кіламетраў ад Сатурна. Ён мае перыяд абарачэння 2,73691474 дзён, нахіл арбіты 0,1705 ° да экватара Сатурна, эксцэнтрысітэт арбіты 0,0182.

Імя Полідэўк было зацверджана рабочай групай Міжнароднага астранамічнага саюза 21 студзеня 2005 года. У грэчаскай міфалогіі Полідэўк - другое імя бога Полукс, брата Кастара.

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads