Помнік Дзмітрыю Цімафеевічу Гуляеву
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Помнік Дзмітрыю Цімафеевічу Гуляеву — помнік у Старобіне Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
На месцы, дзе быў пахаваны Герой Савецкага Саюза Дзмітрый Цімафеевіч Гуляеў у гарадскім пасёлке Старобін, у 1961 годзе пастаўлены помнік — скульптурны партрэт на прамавугольным пастаменце. Скульптар А. Бембель.
Апісанне помніка
Помнік зроблены з бетона, вышыня пастамента 2,2 м, бюста 1,2 м. Валявы адкрыты твар партызанскага камандзіра дадзены энергічнай лепкай з мяккімі святлаценямі. Паварот галавы, шырокі разварот плячэй, выразнасць і дакладнасць пластычнай характарыстыкі падкрэсліваюць духоўную сілу героя[1].
Зноскі
- ВЕЧНА Ў ПАМЯЦІ НАРОДНАЙ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2016. Праверана 18 сакавіка 2020.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads