Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Мінск)
Мінск From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — бронзавы помнік у Мінску, устаноўлены перад Домам урада на плошчы Незалежнасці. Прысвечаны расійскаму і савецкаму палітычнаму і дзяржаўнаму дзеячу, рэвалюцыянеру, стваральніку партыі бальшавікоў, аднаму з арганізатараў і кіраўнікоў Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, старшыні Савета Народных Камісараў РСФСР і СССР Уладзіміру Леніну. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.
Remove ads
Гісторыя


Помнік быў адкрыты 7 кастрычніка 1933 года. Аўтары помніка — скульптар М. Г. Манізер і архітэктар І. Р. Лангбард. Фігура Леніна вышынёй 7 м адліта з бронзы, пастамент выкананы з чорнага лабрадарыту. З чатырох бакоў масіўнага пастамента гарэльефы: «Кастрычніцкая рэвалюцыя», «Абарона Радзімы», «Індустрыялізацыя краіны», «Калектывізацыя сельскай гаспадаркі». У. І. Ленін выяўлены выступоўцам на трыбуне з прамовай перад чырвонаармейцамі, якія ўходзяць на Заходні фронт. Помнік з'яўляецца цэнтрам архітэктурнай кампазіцыі Дома ўрада і прылеглай да яго плошчы[1].

Падчас акупацыі Мінска нямецка-фашысцкія захопнікі знішчылі скульптуру. Адноўлена была ў 1945 годзе, адліта па ўцалелых формах, якія захаваліся ў майстэрні М. Г. Манізера ў Ленінградзе[2].
Remove ads
Зноскі
- Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну(недаступная спасылка). Мінск стары і новы. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- Воінаў А. А. Леніну У. І. помнік // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1986. — Т. 3. — С. 233. — 751 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads