Помнік Сцяпану Разіну (Растоў-на-Доне)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Помнік Сцяпану Разіну — адзін з манументаў у горадзе Растоў-на-Доне. Прысвечаны Сцяпану Цімафеевічу Разіну, правадыру сялянскага паўстання 1670—1671 года. З’яўляецца выяўленым аб’ектам культурнай спадчыны[1].

Хуткія факты Помнік Сцяпану Разіну, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Сцяпан Разін, правадыр найбуйнейшага сялянска-казачага паўстання ў другой палове XVII стагоддзя, быў народжаны і выхаваны на Доне. Менавіта адсюль ён рушыў з вернымі яму людзьмі супраць цара. На Доне ёсць шмат памятных месцаў, звязаных з легендарным данскім атаманам. У станіцы Старачаркаскай захаваўся дом, у якім нарадзіўся Сцяпан Разін. Цягам некалькіх гадоў гісторыкі і археолагі шукаюць і раскопваюць Кагальніцкае казачае мястэчка, у якім месціўся атаман са сваім войскам. У Новачаркаскам музеі экспануецца скульптурная фігура С. Разіна працы Я. В. Вучэціча. Гэта выява ўслаўленага атамана доўгі час стварала вакол сябе мноства легендаў, да якіх звярталіся многія дзеячы культуры. Сярод іх былі народны мастак СССР С. Ц. Канёнкаў  (руск.) (які не дажыў да ўсталёўкі помніка, але стварыў яго драўляную мадэль[2]) і архітэктар Л. М. Лобан, якія ўзяліся за распрацоўку праекта помніка, прысвечанага атаману. Усе скульптуры былі выкананы з бетону на мясцовым заводзе. 5 чэрвеня 1972 г. на набярэжнай Растова-на-Доне, непадалёк ад мараходнага вучылішча імя Сядова, быў усталяваны помнік Сцяпану Разіну і яго вернай дружыне[3].

Выгляд

Помнік уяўляе сабою кампазіцыю з сямі скульптур — фігур Сцяпана Разіна і персідскай князёўны, а таксама пяцярых верных яму дружыннікаў, якія стаяць на ладдзі[3][4].

Remove ads

Зноскі

  1. "28. Скульптура «Разин с дружиной»" (PDF). Туристско-образовательный маршрут «В гостях у тихого Дона»(руск.).
  2. Кукушин В.С. (1996). "9. Городская скульптура". История архитектуры Нижнего Дона и Приазовья(руск.). Ростов-на-Дону: ГинГо.
  3. Памятник Степану Разину в Ростове-на-Дону | Памятники всего мира (руск.)(недаступная спасылка). foretime.ru. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2014. Праверана 8 студзеня 2017.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads