Помнік Францыску Скарыну (Полацк)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Помнік Францыску Скарыну (Полацк)map
Remove ads

Помнік Францыску Скарыну — першы ў свеце манумент Францыску Скарыну, узведзены ў 1974 годзе ў Полацку на пл. Ф. Скарыны.

Thumb
Помнік на плошчы Ф. Скарыны
Хуткія факты Помнік Францыску Скарыну, Краіна ...

Скульптура гармануе з бліжэйшымі пабудовамі і з’яўляецца заканчэннем вуліцы Гогаля, якая плаўна ідзе ад чыгуначнага вакзала да гістарычнага цэнтра горада. Стваральнікамі помніка выступілі А. Заспіцкі, А. Глебаў, І. Глебаў, архітэктар В. Марокін. Вышыня бронзавай фігуры — 5,5 м, а скульптуры з пастаментам — 12 м.

Remove ads

Гісторыя

Помнік Ф. Скарыну ў Полацку планавалася паставіць яшчэ ў 1925 годзе. Месца для помніка было выбрана на Замкавай гары на беразе Дзвіны. Помнік планавалася зрабіць з бронзы і ўсталяваць на двух гранітных каменях вясной 1926 года. Аднак працы па падрыхтоўцы помніка зацягнуліся і ў выніку ён так і не быў пастаўлены[1].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads