Помнік Францішку Багушэвічу (Жупраны)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Помнік Францішку Багушэвічу — помнік класіку беларускай літаратуры Францішку Багушэвічу ў аграгарадку Жупраны Ашмянскага раёна.
Пастаўлены ў 1958 годзе ў скверы. Аўтарам помніка стаў скульптар Заір Азгур. Помнік уяўляе сабой пагрудны бронзавы бюст вышынёй 0,9 м па пастаменце вышынёй 2,16 м з 2 неапрацаваных глыб чырвонага граніту. Рысы твару перададзены з партрэтным падабенствам: высокі лоб, шырокая барада, вусы, цвёрды сканцэнтраваны позірк. Сурдут з высокай засцежкай, пакінуты па плечы плашч дапаўпяюць характарыстыку вобраза. Каля помніка — кветнікі і дэкаратыўныя кусты.
2 жніўня 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь помніку нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэспубліканскага значэння[1].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads