Помнік землякам (Вішоў)
Вішоў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Помнік землякам — помнік у аграгарадку Вішоў Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Размешчаны каля будынка праўлення былога калгаса «Радзіма».
Пастаўлены ў 1950 г. на ўшанаванне памяці 88 землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны (скульптары А. Крохалеў, У. Крохалеў, М. Андрэеў; медзь). Помнік мае агульную вышыню 4,5 м. На прамавугольным пастаменце гарэльефныя выявы твараў воіна, партызана і жанчыны з дзіцем, якія сімвалізуюць адзінства народа ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Remove ads
Літаратура
- 671. Помнік землякам // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads