Помнік падпольшчыкам (Мінск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Помнік падпольшчыкам (Мінск)map
Remove ads

Помнік падпольшчыкам — помнік у Аляксандраўскім скверы Мінска.

Хуткія факты Помнік падпольшчыкам, Краіна ...

Пастаўлены ў 1979 годзе на месцы, дзе 26 кастрычніка 1941 года нямецка-фашысцкія акупанты закатавалі членаў камуністычнага падполля В. Ф. Шчарбацэвіч, Н. Ф. і П. Ф. Янушкевічаў, а 7 мая 1942 года І. П. Казінца і М. Г. Дземідзенку.

Thumb
Помнік падпольшчыкам

Аўтарамі помніка з’яўляюцца скульптар А. Анікейчык і архітэктары Л. Левін і Ю. Градаў. Помнік уяўляе сабой 2 чыгунныя пліты з адбіткамі нібыта слядоў загінуўшых падпольшчыкаў. Пліты злучаны бронзавай мемарыяльнай дошкай. Стылізаваны калючы дрот ахоплівае пятлёй адзін бок дошкі, з другога боку ён, звіваючыся, чапляецца за шурпатую кару старога дрэва — нямога сведкі расправы над мужнымі патрыётамі Радзімы.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads