Посткросінг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Посткросінг (англ.: Postcrossing) — анлайн праект, створаны для магчымасці дасылаць і атрымліваць паштоўкі з усяго свету. Дэвізам праекту з'яўляецца фраза «адсылай і атрымлівай паштоўку ад выпадковага чалавека недзе ў свеце!» (англ.: "Send a postcard and receive a postcard back from a random person somewhere in the world!")[3] .


Ідэя праекта — абмен паштоўкамі паміж людзьмі па ўсім свеце. Удзел у посткросінгу з'яўляецца абсалютна бясплатным (не ўлічваючы кошту паштоўкі і паштовай маркі). Увогуле, абмен паштоўкай паміж двума ўдзельнікамі адбываецца толькі аднойчы (за выключэннем абмену па-за праектам)[4].
На сакавік 2017 года ў посткросінгу ўдзельнічаюць звыш 670000 чалавек з 206 краін. За 12 гадоў існавання праекта ўсімі ўдзельнікамі было адпраўлена больш 40 мільёнаў паштовак, якія прайшлі амаль 104 мільярды кіламетраў. Найбольшую актыўнасць праяўляюць краіны Заходняй Еўропы — Германія, Нідэрланды і Фінляндыя, а таксама Расія, ЗША, Кітай і Беларусь[5][6].
2 студзеня 2014 года і ў 2017 годзе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовую марку «Удачы ў посткросінгу!».[7]
Remove ads
Зноскі
- Гісторыя посткросінгу . Postcrossing.com (14 ліпеня 2005). Праверана 23 студзеня 2013.
- Alexa Internet — 1996. Праверана 30 лістапада 2017.
- Стартавая старонка посткросінгу . Postcrossing.com. Праверана 1 лістапада 2013.
- Статыстыка ўдзельнікаў . Postcrossing.com (14 ліпеня 2005). Праверана 23 студзеня 2013.
- Статыстыка паштовак . Postcrossing.com (14 ліпеня 2005). Праверана 23 студзеня 2013.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads