Постмадэрнізм

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Постмадэрні́зм — плынь у грамадскай свядомасці. Азначылася ў 1980-х, некаторыя аўтары лічаць умоўнай датай з’яўлення 1989 г. Плынь актыўна складвалася пасля 2-й сусветнай вайны, перадумовы існавалі раней.

Асноўныя характарыстыкі:

  • рэлятывізм праўды (ісціны): адмова ад аб’ектыўнасці паняццяў сапраўднасці і памылковасці, увядзенне паняцця аб сітуацыйнай і асабовай адноснасці праўды, яе дэтэрмінаванасці групавой культурай;
  • рэканструкцыя мовы, моўны дэканструкцыянізм: ператварэнне моўных азначэнняў з «прыгнятальных» у «па-за-маральныя» і такія, якія не закладаюць існавання стандартаў, мерак;
  • мультыкультуралізм і варожасць да «традыцыйнай» заходняй, хрысціянскай культуры; адмаўленне асаблівай ролі чалавека.

Непасрэдныя наступствы існавання плыні ў культуры:

  • узнікненне паняцця аб непазнавальнасці гісторыі, прынцыповае засяроджанне ўвагі на «сучаснасці і будучыні»;
  • узнікненне метафікцыі («супер-рэалізму», «магічнага рэалізму»); перанос цэнтру ўвагі аўтара з уласна твору на ўспрыманне твору аўдыторыяй, часта шакіраванне, эпатаж;
  • беспрэцэдэнтны ўплыў на грамадскую думку ініцыятыў і рухаў, аб’ектам якіх прынцыпова не з’яўляецца чалавецтва (напрыклад, экалагічны рух).
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads