Постімпрэсіянізм

From Wikipedia, the free encyclopedia

Постімпрэсіянізм
Remove ads

Постімпрэсіянізм (фр.: postimpressionisme) — кірунак у выяўленчым мастацтве. Узнік у 1880-х гадах. Мастакі гэтага кірунку не прытрымліваліся толькі візуальных уражанняў, а імкнуліся вольна і абагульнена перадаваць матэрыяльнасць свету, звярталіся да дэкаратыўнай стылізацыі. Да выбітных прадстаўнікоў постімпрэсіянізму ў жывапісе адносяцца Вінцэнт Ван Гог, Поль Гаген, Поль Сезан, Тулуз-Латрэк, Гастон Ла Туш, Рэнэ Шутцэнбергер.

Хуткія факты Постімпрэсіянізм, Дата пачатку ...
Remove ads
Thumb
«Зорная ноч над Ронай», Вінцэнт ван Гог

Пачатак постімпрэсіянізму прыпадае на крызіс імпрэсіянізму ў канцы XIX стагоддзя. Тады адбылася апошняя выстаўка імпрэсіяністаў і быў апублікаваны «Маніфест сімвалізму» (1886) французскага паэта Жана Марэаса. Постімпрэсіяністы, многія з якіх раней прымыкалі да імпрэсіянізму, пачалі шукаць метады выказвання не толькі імгненнага і мінучага, яны пачалі асэнсоўваць працяглыя станы навакольнага свету.

Для постімпрэсіянізму характэрныя розныя творчыя сістэмы і тэхнікі, якія паўплывалі на далейшае развіццё выяўленчага мастацтва. Работы Ван Гога апярэдзілі з’яўленне экспрэсіянізму, Гаген праклаў шлях да сімвалізму і мадэрну.

Remove ads

Зноскі

Loading content...

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads