Праваабаронцы за свабодныя выбары

From Wikipedia, the free encyclopedia

Праваабаронцы за свабодныя выбары
Remove ads

«Праваабаронцы за свабодныя выбары» — грамадская кампанія ў Беларусі ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, Нацыянальны сход і Прэзідэнта.

Thumb
Лагатып.

Арганізатарамі і ўдзельнікамі кампаніі з'яўляюцца грамадскае праваабарончае аб'яднанне «Беларускі Хельсінкскі камітэт», грамадскі праваабарончы цэнтр «Вясна» і інш. праваабаронцы. Напачатку падрыхтоўкі і правядзення выбараў імі прымаецца заява, у якой акрэсліваюцца мэта і асноўныя формы ажыццяўлення кампаніі. Так, мэтай кампаніі на прэзідэнціх выбарах 2010 г. названа «правядзенне назірання за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне пра нашы высновы беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці»[1].

Remove ads

Перыяды правядзення

Дзейнасць

Удзельнікі кампаніі ажыццяўляюць доўгатэрміновае і кароткатэрміновае назіранне за падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў. Доўгатэрміновыя назіральнікі, як правіла, накіроўваюцца ў Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў і ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі (абласныя, гарадскія, раённыя, раёнаў у гарадах) па тэрыторыях, якія абраны для назірання.

Кароткатэрміновыя назіральнікі накіроўваюцца ва ўчастковыя выбарчыя камісіі на выбарчыя ўчасткі, якія абраны для назірання. Яны вядуць назіранне ад дня пачатку датэрміновага галасавання да падліку галасоў.

Тэрыторыі і выбарчыя ўчасткі абіраюцца для назірання па ўсіх абласцях краіны і г. Мінску. Колькасць назіральнікаў у перыяд прэзідэнцкіх выбараў 2010 г., паводле заявы арганізатараў: 80 доўгатэрміновых і каля 600 кароткатэрміновых.

Remove ads

Зноскі

У сеціве

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads