Праваслаўная Беларусь (1927)
рэлігійна-грамадскі і палітычны часопіс, орган Праваслаўнага беларускага дэмакратычнага аб'яднання (1927–1928) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Праваслаўная Беларусь» — рэлігійна-грамадскі і палітычны часопіс, орган Праваслаўнага беларускага дэмакратычнага аб’яднання.
Выдаваўся з кастрычніка 1927 да 1928 гг. у Вільні (у 1927 г. — два разы, у 1928 г. — тры разы ў месяц) на беларускай мове. Рэдактар Л. Голад. Выйшла больш за 10 нумароў, асобныя з іх былі канфіскаваны.
Remove ads
«Палітыка» часопіса
Часопіс выкрываў палітыку польскіх улад у адносінах да нацыянальных меншасцей, у т.л. беларусаў, у Заходняй Беларусі (артыкулы «Блок нацыянальных меншасцей», «Юрітэр злуецца» В. Васілевіча; «Польскі радыкалізм і справы нацыянальных меншасцей» У. Самойлы пад псеўд. Наглядчык), востра крытыкаваў іерархаў праваслаўнай аўтакефальнай царквы ў Польшчы за сервілізм і ўгодніцтва перад уладай («Аўтакеффалія», «Адказ мітрапаліта Дзіянісія мітрапаліту Сергію», «Мітрапалічы блок» В. Багдановіча). Шмат увагі аддаваў асвятленню выбарчай кампаніі напярэдадні выбараў у полські сейм і сенат (сакавік 1928 г.), праводзіў ідэю стварэння адзінага выбарчага блока нацыянальных меншасцей, крытыкаваў пазіцыю Рускага народнага аб’яднання за адмову ўдзельнічаць у ім («Мы і РНА» пад псеўд. Сябра), рыхтваў грамадскую думку Заходняй Беларусі да выбараў («Палітычная спеласць», «Чарговае заданне» Л. Голада; «Беларускія выбарныя справы» Сябра). На старонках часопіса змешчаны інфармацыя пра з’езд беларускіх выбаршчыкаў у Вільні (27 снежня 1927 г.) і прынятая ім платформа Беларускага цэнтральнага аб’яднання выбарчага камітэта блока нацыянальных меншасцей, пра дзейнасць створанага пасля выбараў Беларускага пасольскага клуба, працэс 56-і над дзеячамі Беларускай сялянска-работніцкай грамады, даклад Багдановіча «Беларускі пасольскі клуб і яго праца ў сейме і сенаце 1922—1927 гг.» і яго ўспаміны «Дзесяць гадоў таму назад» пра ўдзел у Вялікім царкоўным саборы ў лістападзе 1917 г. у Маскве, матэрыялы пра праследаванне польскімі ўладамі праваслаўных у Заходняй Беларусі («Маламажэйкаўская мураванка» пад псеўд. Мураванкаўскі прыхажанін, «Навадворская царква» Я. Гаротнага) і інш.
Remove ads
Рубрыкі
- «Царкоўная хроніка»
- «Палітычная хроніка»
- «З беларускага жыцця»
- «Наша пошта»
- «Абвесткі» і інш.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads