Праграмаванне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Праграмаванне — тэарэтычная і практычная дзейнасць па стварэнні праграм; працэс, які вядзе ад зыходнай пастаноўкі вылічальнай задачы да з’яўлення выканальных камп’ютарных праграм. Праграмаванне ўключае ў сябе такія віды дзейнасці, як аналіз, распрацоўку разумення, генерацыю алгарытмаў, праверку патрабаванняў алгарытмаў, уключаючы іх карэктнасць і спажыванне рэсурсаў, і ажыццяўленне алгарытмаў у мэтавай мове праграмавання. Зыходны код пішуць на адной або некалькіх мовах праграмавання. Мэта праграмавання заключаецца ў тым, каб знайсці паслядоўнасць інструкцый, якая аўтаматызуе выкананне пэўнай задачы або рашэнне дадзенай праблемы. Працэс праграмавання, такім чынам, часта патрабуе экспертных ведаў у многіх разрозненых прадметах, у тым ліку ведаў аб прадметнай вобласці, спецыялізаваных алгарытмаў і фармальнай логікі.

Звязаныя задачы ўключаюць у сябе тэставанне, адладку, падтрыманне зыходнага кода, укараненне сістэмы зборкі і кіраванне атрыманымі артэфактамі, такімі як машынны код камп’ютарных праграм. Яны маглі б лічыцца часткай працэсу праграмавання, але часта тэрмін «распрацоўка праграмнага забеспячэння» выкарыстоўваецца для гэтага шырэйшага працэсу, а тэрмін «праграмаванне», «рэалізацыя» або «кадаванне» рэзервуецца для фактычнага напісання кода. Распрацоўка праграмнага забеспячэння спалучае ў сабе тэхнічныя метады з практыкай распрацоўкі праграмнага забеспячэння.

Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

  • Савіцкі М. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы / Мікола Савіцкі. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2009. — ISBN 978-985-6742-83-8
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads