Прадзюсары (фільм, 2005)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Прадзюсары» (англ.: The Producers) — амерыканскі музычны камедыйны фільм, зняты Сьюзан Строман паводле сцэнарыя Мела Брукса і Томаса Міяна. Экранізацыя аднайменнага брадвейскага мюзікла 2001 года, створанага на аснове аднайменнага фільма 1968 года. Галоўныя ролі выканалі Нейтан Лейн, Мэцью Бродэрык, Ума Турман, Уіл Ферэл, Гэры Біч, Роджэр Барт і Джон Ловіц.
Фільм быў выпушчаны ў абмежаваным пракаце ў ЗША 16 снежня 2005 года, і выйшаў у шырокім пракаце 25 снежня. Ён атрымаў змешаныя водгукі ад крытыкаў і не меў камерцыйнага поспеху, зарабіўшы ў сусветным пракаце толькі 38 мільёнаў долараў пры бюджэце ў памеры 45 мільёнаў долараў.
Remove ads
Сюжэт
Нью-Ёрк, 1959 год. Тэатральны прадзюсар Макс Біялысток, імя якога ўсяго некалькі гадоў таму грымела па ўсім свеце і з’яўлялася сінонімам поспеху, заграз у няўдачах і правалах, якія ідуць адзін за адным.
Але выпадковасць зводзіць яго са сціплым бухгалтарам Леа Блюмам, і яны тут жа вынаходзяць «схему» — браць крэдыт пад пастаноўку загадзя правальнага шоў і прысвойваць невыдаткаванае. І вось першы праект — «Вясна для Гітлера» паводле п’есы былога нацыста Франца Лібкінда, рэжысёрам якога будзе багемны Роджэр дэ Бры са шведскай секс-бомбай Улай у галоўнай ролі. Засталося толькі дачакацца рэакцыі гледачоў…
Remove ads
Акцёры і ролі
- Нейтан Лейн — Макс Біялысток
- Мэцью Бродэрык — Леапольд «Леа» Блюм
- Ума Турман — Ула Інга тор Хансен Бенсан Янсен Тален Хален Свадэн Свансан
- Уіл Ферэл — Франц Лібкінд
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads