Праезджая вуліца (Гомель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Праезджая вуліца — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы 1-я Светлая да вуліцы 8-я Навасёлкавая. Дае пачатак вуліцам 2-я Навасёлкавая, 3-я Навасёлкавая, 4-я Навасёлкавая, 5-я Навасёлкавая, 6-я Навасёлкавая, 7-я Навасёлкавая[1]. Прылягае да безыменнага сквера, дзе знаходзіцца праваслаўная царква Святога велікамучаніка Георгія Пераможца. Забудавана пераважна двухпавярховымі дамамі кватэрнага тыпу з гаспадарча-складскімі памяшканнямі на падворках.
Remove ads
З гісторыі
Сфарміравалася ў пасляваенны час. Станам на чэрвень 1941 года на месцы будучай вуліцы знаходзіліся палеткі[2]. Жылыя будынкі ўзводзіліся з 1957 па 1962 год. Да 2013 года называлася 1-й Праезджай вуліцай[3].
Сучаснасць
Адзін з двухпавярховых будынкаў — былы інтэрнат (дом №3) — пустуе.
Галерэя
Зноскі
- Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.
- Рашэнне Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 21 мая 2013 г. № 198 «О переименовании элементов улично-дорожной сети города Гомеля» на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads