Пража

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пража
Remove ads

Пража — бесперапынная тонкая нітка са скручаных (часам злепленых) паміж сабой параўнальна кароткіх натуральных або хімічных валокнаў; прадукт прадзення. З пражы выпрацоўваюць тканіны, трыкатаж, дываны, швейныя ніткі, канаты і г. д.

Хуткія факты Пража, Матэрыял ...
Thumb
Пража

Натуральная пража бывае ваўняная, баваўняная, льняная, шаўковая і г. д.

Адрозніваюць пражу:

  • аднастайную, з валокнаў аднаго выгляду, і змяшаную з сумесі розных валокнаў;
  • грабенную з самых доўгіх і тонкіх валокнаў, кардную з валокнаў сярэдняй даўжыні і таўшчыні і апаратную (кароткіх і больш грубых валокнаў, кудзелістых адходаў.

Грэбень пража адрозніваецца гладкай паверхняй, высокай трываласцю на парыў. Кардная пража менш гладкая, але трываласць яе досыць высокая. Апаратная - гэта пража з пухнатай (варсістаю) паверхняй, у яе нераўнамерная таўшчыня, трываласць на разрыў малая.

Пража бывае таксама: суровая (неаздобленая), адбеленая, мерсерызаваная, фарбаваная, меланжавая і мулінэ; аднаніткавая і кручаная (з некалькіх нітак): высока аб'емная, армаваная (кручаная іншымі валокнамі або ніткамі), фасонная і г. д.

Remove ads

Зноскі

  1. Tortora P. G., Merkel R. S. Yarn // Fairchild's Dictionary of TextilesFairchild Fashion Media, 1996. — P. 641.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q28888841'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q28859696'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3064526'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q28888663'></a>
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads