Праконсул
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Праконсул (лац.: proconsul, ад pro — замест і consul — консул) — дзяржаўная пасада ў Старажытным Рыме перыядаў рэспублікі і імперыі. Праконсулы мелі ўладу консулаў (часта толькі на абмежаванай тэрыторыі), але, у адрозненне ад консулаў, не абіраліся на гэту пасаду сходам па цэнтурыям (лац.: comitia centuriata). Упершыню гэту пасаду заснавалі для Клаўдзія Марцэла, якому падчас Другой Пунічнай вайны па заканчэнні яго консульскіх паўнамоцтваў было захавана становішча галоўнакамандуючага. Пасля асноўнай роляй праконсулаў было кіраванне правінцыямі.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads