Пралетарскі інтэрнацыяналізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пралетарскі інтэрнацыяналізм — марксісцкая канцэпцыя інтэрнацыяналізму, якая падкрэслівае адзінства інтарэсаў рабочых класаў розных краін. Паводле гэтай канцэпцыі, прыгнечаныя класы (пралетарыі) падобныя ў сваіх задачах, якія заключаюцца ў неабходнасці звяржэння эксплуататараў (адсюль знакаміты лозунг «Маніфеста камуністычнай партыі»: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!»). Класікі марксізму падкрэслівалі, што міжнацыянальныя праблемы адыходзяць на другі план у параўнанні з класавымі задачамі сусветнага пралетарыяту. У прыватнасці, Ленін скептычна адносіўся да так званага патрыятызму, радуючыся паражэнню царскага ўрада ў першай сусветнай вайне і заклікаючы да ператварэння вайны імперыялістычнай у вайну грамадзянскую. Канцэпцыі пралетарскага інтэрнацыяналізму і дружбы паміж народамі ляглі ў аснову СССР — саюза раўнапраўных рэспублік.
Remove ads
Гл. таксама
- Інтэрнацыяналізм
- Дружба народаў
- Дзеці фестывалю
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads