Праліў Кенэдзі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Праліў Кенэдзі (англ.: Kennedy Channel, дацк.: Kennedykanalen) — праліў у Паўночным Ледавітым акіяне, падзяляе астравы Грэнландыя і Элсмір, з’яўляецца часткай праліва Нэрса. Злучае залівы Кейна і Хола. Даўжыня праліва складае каля 130 км пры шырыні ад 24 да 32 км і сярэдніх глыбінях ад 180 да 340 м.

Праліў быў названы Ілайшам Кейнам у 1854 годзе ў ходзе яго другой арктычнай экспедыцыі, аднак не зусім ясна ад імя якога Кенэдзі праліў атрымаў сваю назву. Магчыма Кейн меў на ўвазе Уільяма Кенэдзі — свайго прыяцеля, даследчыка Арктыкі, аднак большасць гісторыкаў лічаць, што праліў быў названы ад імя міністра ваенна-марскіх сіл ЗША Джона Педлтана Кенэдзі, дзякуючы якому адбылася другая экспедыцыя даследчыка.
У праліве знаходзіцца востраў Ганса, які аспрэчваюць Канада і Грэнландыя (Данія).
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads