Праліў Невяльскога
старонка неадназначнасці ў праекце Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пра́ліў Невяльско́га[1] (руск.: Пролив Невельского) — праліў паміж Еўразіяй і востравам Сахалін. Злучае Татарскі праліў з Амурскім ліманам.
Даўжыня праліва каля 56 км, найменшая шырыня 7,3 км, глыбіня на фарватары да 7,2 м. Ад канца студзеня да сакавіка ўкрыты лёдам.
Названы ў 1909 годзе ў гонар Г. І. Невяльскога, які адкрыў праліў у 1849 годзе і канчаткова даказаў, што Сахалін з’яўляецца востравам[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads