Хекатэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хекатэ (англ.: Hecate Strait) — праліў, які аддзяляе астравы Хайда-Гуаі ад мацерыковай часткі Брытанскай Калумбіі. Злучае праліў Дыксан-Энтранс, размешчаны на поўначы, з залівам Каралевы Шарлоты на поўдні. Максімальная шырыня праліва на поўдні — 140 км, на поўнач праліў звужаецца, яго мінімальная шырыня — 48 км. Даўжыня праліва — 260 км. Праліў мелкаводны — максімальная глыбіня (на поўначы) складае 45 метраў. Зімовае надвор’е суровае: ураганныя вятры звыш 40 км/г.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
