Пратэсты ў Польшчы (2020)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пратэсты ў Польшчы (2020)
Remove ads

Пратэсты ў Польшчы пачаліся ў кастрычніку 2020 года з-за рашэнняў Канстытуцыйнага суда, які зрабіў больш жорсткімі закон аб абортах у Польшчы, зрабіць якія пасля рашэнняў суда, стала практычна немагчыма[1].

Хуткія факты Дата, Месца ...
Remove ads

Пастанова Канстытуцыйнага суда

22 кастрычніка суд вынес пастанову, якая робіць аборты незаконнымі практычна ва ўсіх выпадках, уключаючы цяжкую і незваротную інваліднасць, а гэтак жа небяспечныя для жыцця захворванні плода[2]. Аборт стала магчыма зрабіць толькі ў двух выпадках: калі адбылося згвалтаванне і калі жыццё і здароўе жанчыны знаходзіцца пад пагрозай.

Храналогія

Адразу ж пасля прыняцця пастановы, на вуліцы ў многіх польскіх гарадах выйшлі незадаволеныя людзі. На наступны дзень пратэсты працягваліся, людзі прайшліся па цэнтрах гарадоў, у тым ліку і перад цэрквамі.

25 кастрычніка пратэстоўцы вырашылі зладзіць забастоўкі ў цэрквах, некаторыя цэрквы падвергліся вандалізму.

27 і 28 кастрычніка пратэстоўцы перакрылі дарогі ў многіх буйных гарадах[3][4]. Паводле прадстаўніка паліцыі, 28 кастрычніка каля 430 000 чалавек прынялі ўдзел у 410 пратэстах па ўсёй краіне[5].

30 кастрычніка ў Варшаве ў масавых акцыях пратэсту ўзялі ўдзел 100 000 чалавек.[6] Жолібожскі раён, дзе жыве Яраслаў Качыньскі, быў заблакаваны міліцыяй і пратэстоўцам перашкодзіў дабрацца да яго дадому.[7]

Remove ads

Сілы бяспекі

Thumb
У Кракаве, 26 кастрычніка, паліцыя ахоўвае блокпаст

23 кастрычніка прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі загадаў ваеннай жандармерыі дапамагаць грамадзянскай паліцыі ў "ахове бяспекі і грамадскага парадку", пачынаючы з 28 кастрычніка 2020 г. (на гэты дзень была прызначана нацыянальная забастоўка жанчын), абгрунтоўваючы загад пандэміяй каранавірусу.

29 кастрычніка Amnesty International заявіла, што ўдзельнікі акцыі "сутыкнуліся з празмерным ужываннем сілы супрацоўнікамі міліцыі, а мэты для арыштаў былі выбраны выпадковым чынам і без доступу адвакатаў".[8].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads