Прачысценка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Прачысценка (руск.: Улица Пречи́стенка; да 1658 года — Чартольская, Пакроўская, затым Прачысценская, Прачысценка, у 1921—1990 гадах — Крапоткінская) — вуліца ў горадзе Масква, у раёне Хамоўнікі Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі. Праходзіць ад плошчы Прачысценскія Вароты да Зубаўскай плошчы, размешчаная паміж вуліцамі Астожанка і Арбат. Нумарацыя дамоў вядзецца ад плошчы Прачысценскіх Варот.
Remove ads
Славутасці
- № 1/2 — палаты XVII стагоддзя («Белыя палаты») — галоўны дом сядзібы князя Барыса Празароўскага, аб’ект культурнай спадчыны федэральнага значэння. Адбудаваны ў два этапы ў 1685 годзе. У 1995 годзе адрэстаўраваны.
- № 5, буд. 1 — дом князёўны Салтыкавай-Галоўкінай (1-я трэць XVIII стагоддзя; 2-я палова XIX стагоддзя).
- № 7 — гарадская сядзіба В. А. Усевалажскага (канец XVIII стагоддзі; 1810—1820; 1844; 1867 — пераробка фасадаў). У 1870-х гадах у будынку размяшчаўся Політэхнічны музей; у 1920-х гадах — рэдакцыя газеты «Чырвоны воін». Ад імя домаўладальніка названы выходзіць на Прачысценку Усевалажскі завулак.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads