Праўша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Праўша, праварукі — чалавек, які найбольш лоўка выкарыстоўвае правую руку ў параўнанні з левай: ён будзе пісаць правай рукой, а таксама выкарыстоўваць дадзеную руку для асабістых патрэб, кулінарыі і гэтак далей. Згодна з рознымі даследаваннямі ад 85 % да 90 %[1] насельніцтва з’яўляюцца праўшамі, у той час як астатнія — ляўшамі. Вельмі нязначны працэнт насельніцтва можа выкарыстоўваць абедве рукі; чалавек з такой здольнасцю з’яўляецца амбідэкстрам.
Remove ads
Чаму праўшы складаюць большасць?
Не існуе агульнапрызнанай тэорыі, якая тлумачыць, чаму праварукасць з’яўляецца больш распаўсюджанай[1]. Нейралагічна, маторнымі навыкамі правага боку цела кіруе левае паўшар’е мозга, такім чынам даследчыкі мяркуюць, што тлумачэнне можа быць знойдзена ў адрозненнях паміж двумя паўшар’ямі мозга. Напрыклад, нядаўнія даследаванні высвятлілі, што праўшы, выкарыстоўваюць правы бок мозга, каб сканцэтравацца на ўсм вобразе, а левы — каб сканцэнтравацца на дэталях у межах вобраза[2]. Гэта назіраемае адрозненне, які і шмат якія іншыя, з’яўляюцца адзнакай праварукасці, але ясна не тлумачаць прычыну яе ўзнікнення.
Remove ads
Вядучая нага
Быць «праўшой» не заўсёды значыць, што вядучая нага знаходзіцца таксама на правым баку. Напрыклад, гуляючы ў футбол, шмат хто з людзей аддаюць перавагу выкарыстанню левай нагі замест правай нягледзячы на тое, што яны з’яўляюцца праварукімі[3].
Гл. таксама
- Ляўша
- Пераважная рука
- Амбідэкстрыя
- Хіральнасць, хімія
- Хіральнасць, фізіка
- Тэорыя Гешвінда — Галабурда
- Сіндром Гешвінда
- Сіметрыя, біялогія
- Міжпаўшарная асіметрыя
Зноскі
- Psychology for A-level second edition, page 309
- Toddler Today website Архівавана 29 мая 2007.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads