Прыганінскі бой

Баявая аперацыя беларускіх партызан From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Прыганінскі бой — бой 5-га, 10-га партызанскіх атрадаў, асобных падраздзяленняў 1-га, 20-га атрадаў Шклоўскай ваенна-аператыўнай групы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у вёсцы Прыгані Круглянскага раёна 3 кастрычніка 1943 года.

Хуткія факты Прыганінскі бой, Дата ...

Прыганінскі гарнізон (каля 90 гітлераўцаў, узброеных мінамётамі, 2 кулямётамі, аўтаматамі і вінтоўкамі) меў у сістэме абароны 4 дзоты, падыходы да якіх былі перакрыты загародамі з калючага дроту. Прамы штурм гарнізона не гарантаваў поспеху бою, таму партызаны вырашылі ўжыць ваенную хітрасць.

Група партызан (80 чалавек) на чале з начальнікам штаба Шклоўскай ВАГ Р. М. Севасцьянавым пераапранулася ў форму нямецкіх салдат і разам з абозам бесперашкодна ўвайшла ў вёску, пранікла ў 3 дзоты і знішчыла гітлераўцаў. Гарнізон апошняга 4-га дзота быў узяты пасля схваткі. У выніку схваткі гарнізон быў поўнасцю разгромлены, захоплена ўсё яго ўзбраенне, склады з боепрыпасамі і харчаваннем, статак кароў, якіх акупанты канфіскавалі ў навакольных вёсках. Партызаны страцілі 4 чалавекі забітымі, 9 чалавек параненымі.

Remove ads

Літаратура

  • У. С. Пасэ. Прыганінскі бой // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 509. — 680 с. 20 000 экз. ISBN 5-85700-012-2.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads