Прыедайнэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прыедайнэ (лат.: Priedaine) — раён горада Юрмалы, за 14 км ад Рыгі, адзіны гарадскі раён на правым беразе ракі Ліелупэ.
Пасёлак утварыўся ў пачатку XX стагоддзя. У 1911 годзе ў Прыедайнэ было пабудавана каля 100 дамоў. Прыедайнэ — дачны раён для заможных пластоў насельніцтва, у склад тагачаснага Юрмальскага раёна Рыгі ўключаны ў 1949 годзе. У савецкі час тут развівалася вытворчасць (участак тарфяной фабрыкі, завод жалезабетонных канструкцый). Пабудавана школа і дом культуры.
Белая дзюна (латыш. Baltā kāpa) — помнік прыроды дзяржаўнага значэння — знаходзіцца за 4 км ад чыгуначнай станцыі Прыедайнэ, на беразе Ліелупэ. Утварылася на працягу апошніх двухсот гадоў, размясціўшыся перпендыкулярна берагу мора. Даўжыня дзюны — 800 м, вышыня — 15-17 м. Прычынай фарміравання паслужыў прарыў ракой Ліелупэ перашыйка ў 1757 годзе, які ўтварыў новае месца ўпадзення ракі ў мора.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads