Прымаж Трубар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прымаж Трубар (славенск.: Primož Trubar; 9 чэрвеня 1508 - 28 чэрвеня 1586) — славенскі першадрукар і рэфарматар.
Remove ads
Біяграфія
Прымаж Трубар нарадзіўся 9 чэрвеня 1508. З ранняга ўзросту ён пачаў наведваць царкву. Неўзабаве, калі ён пасталеў, зрабіўся святаром. У той час у Славенію пачалі паступова пранікаць пратэстанцкія ідэі. З 1530 Прымаж Трубар таксама пачаў прапаведаваць новыя хрысціянскія ідэі пратэстантызму. Для больш хуткага данясення новых ідэй да простага народа, набажэнствы праводзіліся на славенскай мове.
У 1547 годзе за распаўсюд пратэстанцкіх ідэй Трубар быў высланы з краіны. Таму яму прыйшлося пераехаць у Германію. На новым месцы Прымаж Трубар выдаў першыя друкаваныя славенскія кнігі «Абэцэдарый» («Буквар») у 1550 і «Малы катэхізіс» у 1551 годзе. Таксама ён зрабіў 25 перакладаў розных кніг на славенскую мову (у прыватнасці поўны пераклад Новага Запавету).
Remove ads
Вынікі дзейнасці
- Славенская пратэстанцкая літаратура пачалася менавіта з Прымажа Трубара і скончылася неўзабаве пасля яго смерці. Яго паслядоўнікамі галоўным чынам былі яго вучні: Ю.Далмацін, А.Багорыч, С.Крэль.
- Прымаж Трубар з'яўляецца адным з заснавальнікаў славенскай культуры, які захаваў і развіў славенскую мову; у сувязі з гэтым фактам 28 лістапада 2007 г. Урад Славеніі вырашыў абвясціць 2008 год Годам Прымажа Трубара. 500-я гадавіна нараджэння Трубара таксама ўвайшла ў спіс знамянальных дат ЮНЕСКА.
Remove ads
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118761005 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 лютага 2024.
- Catalog of the German National Library Праверана 16 лютага 2024.
- https://www.owep.de/artikel/1104/primus-truber-und-anfaenge-lutherischen-kirche-in-slowenien Праверана 15 лютага 2019.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads