Прыметнікі англійскай мовы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Прыметнікі англійскай мовы - гэта часціны англійскай мовы, з дапамогай якіх у сказе перадаюцца характарыстыкі прадметаў і з'яў, выражаных назоўнікамі. Як і ў іншых мовах, прыметнікі англійскай мовы маюць граматычную катэгорыю вышэйшай і найвышэйшай ступеняў. Могуць быць простымі (dry - сухі) і складанымі, якія ўтвараюцца з некалькіх слоў (computer-literate - які добра валодае камп'ютарам). Сучасная англійская мова адносіцца да катэгорыі аналітычных моў - моў, якія развіваюцца за конт надання новых значэнняў аднаму і таму ж слову. Таму адно слова можа быць у розных кантэкстах назоўнікам, дзеясловам і прыметнікам. Напрыклад, слова stone можа азначаць "камень" (наз), "каменны" (прым) і "укаменаваць, пабіць камянямі" (дзеясл). Таму носьбітам беларускай мовы, якія вывучаюць англійскую як замежную, прыходзіцца быць уважлівымі да такіх асаблівасцяў.

Remove ads

Вышэйшая і найвышэйшая ступені прыметнікаў англійскай мовы

У англійскай мове існуюць 3 асноўных спосабы ўтварэння вышэйшай і найвышэйшай ступеняў прыметнікаў. Першы, суфіксальны, прымяняецца да слоў у 1-2 склада. Другі, які патрабуе выкарыстання прыслоўяў more i most, уласцівы прыметнікам з 2 і больш складамі. Трэці прымяняецца да складаных прыметнікаў і выражаецца ў змяненні першай часткі слова. Нярэдка з прыметнікамі ў найвышэйшай ступені ставіцца артыкль the.

Больш інфармацыі Варыянт, Прыметнік ...

Найбольшую цяжкасць для тых, хто вывучае англійскую мову як замежную, уяўляюць прыметнікі з 2-х складоў, бо адны з іх мяняюць ступень з дапамогай суфіксаў, другія - з дапамогай прыслоўяў. У асноўным, суфіксальным спосабам утварэння вышэйшай і найвышэйшай ступеняў карыстаюцца наступныя віды двухскладовых прыметнікаў:

  • прыметнікі, якія заканчваюцца на -y (happy - шчаслівы), -ow (narrow - вузкі), -er (clever - разумны) i -le (simple - просты);
  • прыметнікі з націскам на 2-і склад (polite - ветлівы)[1].

Некаторыя прыметнікі англійскай мовы маюць асобыя формы вышэйшай і найвышэйшай ступеняў:

Больш інфармацыі ! Прыметнік, Вышэйшая ступень ...
Remove ads

Сінтаксічная роля прыметнікаў у сказах англійскай мовы

Ніжэй пералічаны некаторыя функцыі, якія могуць выконваць прыметнікі ў сказах англійскай мовы.

  • Дзейнік: The old don't work here. - Старыя тут не працуюць.
  • Частка складанага выказніка: I was angry. - Я быў раззлаваны.
  • Азначэнне: She has beautiful hands. - У яе прыгожыя рукі.
  • Свабоднае азначэнне (звычайна аддзяляецца коскамі): The wind blew, cold and strong. - Дзмуў вецер, халодны і моцны.

Паслядоўнасць выкарыстання прыметнікаў і назоўнікаў у сінтаксічнай ролі азначэння

Калі ў сказе да аднаго слова ставяцца некалькі азначэнняў з рознымі характарыстыкамі, яны ідуць у наступнай паслядоўнасці: эпітэт-размер-узрост-форма-колер-паходжанне+назоўнік[3]

Напрыклад: a good big old square brown French box - добрая вялікая старая квадратная французская скрынка.

Remove ads

Выкарыстанне прыметнікаў з дзеясловамі замест прыслоўяў

Пасля некаторых дзеясловаў - feel (адчуваць), taste (мець густ), smell (пахнуць) i інш. - немагчыма выкарыстоваць прыслоўі, і замест іх ставяцца прыметнікі[4]:

The flower smells sweet - Кветка прыемна пахне.

Як бачна на прыкладзе, у перакладзе на беларусскую замест прыметнікаў звычайна ўжываюць прыслоўі.

Пасля некаторых непераходных дзеясловаў - blow (дзмуць), shine (ззяць), stand (стаяць), sit (сядзець), lay (ляжаць) i інш. - правіламі англійскай мовы дазваляецца выкарыстоўваць і прыметнікі, і прыслоўі раўназначна[5]. На беларускую мову яны перакладаюцца прыслоўямі:

We stood silent(ly) - Мы стаялі моўчкі.

Адмоўныя прэфіксы ў спалучэнні з прыметнікамі

Найбольш распаўсюджана выкарыстанне адмоўных прэфіксаў un- i in- (unimpornant - няважны, inexpensive - нядарагі), але шырока выкарыстоўваюцца таксама ir- з прыметнікамі, якія пачынаюцца на літару r (irregular - нярэгулярны) i il- з прыметнікамі, якія пачынаюцца на літару l (illegal - нялягальны). Сярод іншых варыянтаў - прэфікс dis- для выражэння адсутнасці тых ці іншых характарыстык, якія былі ўласцівы прадмету ці з'яве (a disqualified sportsman - дыскваліфікаваны спартсмен) і mis-, якім выражаюць няправльныя ўласцівасці, дзеянні і г.д. (a misused tool - прылада працы, якой няправільна карыстаюцца).

Remove ads

Зноскі

  1. KrylovaGordon 2008, p. 344, §4.
  2. KrylovaGordon 2008, pp. 335–336, §4.
  3. Alexander, p. 87.
  4. KrylovaGordon 2008, p. 397, §4, note 1.
  5. KrylovaGordon 2008, p. 397, §4, note 2.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads