Прынц Оскар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Прынц Оскар
Remove ads

Оскар Карл Олаф, нар. 2 сакавіка 2016 у Сольне, — шведскі прынц, герцаг правінцыі Сконэ, сын кронпрынцэсы Вікторыі і прынца Даніэля, малодшы брат прынцэсы Эстэль. Згодна правапераемнасці ён трэці пераемнік шведскага трону пасля сваёй маці і сястры і перад прынцам Карлам Філіпам.

Хуткія факты Прынц Оскар, Нараджэнне ...
Remove ads

Нараджэнне

4 верасня 2015 Каралеўская Адміністрацыя паведаміла, што кронпрынцэса чакае другое дзіця. 2 сакавіка 2016 а 20:28 у Каралінскім шпіталі ў Сольне нарадзіўся Оскар. Пры нараджэнні яго даўжыня складала 52 см, вага 3655 г. Лекар Ленарт Нордстром прымаў роды, як і чатыры гады раней, калі нарадзілася прынцэса Эстэль.

3 сакавіка 2016 на кансіліуме ў Стакгольмскім палацы кароль Карл XVI Густаў аб’явіў імя прынца — Оскар Карл Олаф, і што яму выдзелена герцагства ў правінцыі Сконэ. Гэта было адзначана ў той жа дзень святочнымі салютамі ў Стакгольме, Бодэне, Хернасандзе, Карлскроне і Гётэбаргу, а таксама царкоўнай службай Te Deum у Палацавай царкве, дзе прысутнічалі каралеўская сям’я, прадстаўнікі парламента, афіцыйныя асобы і супрацоўнікі Каралеўскай Адміністрацыі.

У дынастыі Бернадотаў ужо было два герцагі Сконэ, такі тытул мелі да ўзыходжання на трон Карл XV і Густаў VI Адольф.

Remove ads

Зноскі

  1. Lundy D. R. Katarina Marie Christine Fabiola Erzherzogin von Österreich // The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
  2. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads