Прыпавесць пра сляпых

карціна Пітэра Брэйгеля Старэйшага From Wikipedia, the free encyclopedia

Прыпавесць пра сляпых
Remove ads

«Прыпавесць пра сляпых» (нідэрл.: Parabel der Blinden) — карціна Пітэра Брэйгеля Старэйшага. У ёй даецца аўтарская трактоўка евангельскага падання. Але, па сутнасці, мастак і тут увасабляе больш глыбокі сэнс — трагедыю слепаты, недалынабачнасці чалавецтва, якое не ведае свайго лёсу, сваёй будучыні.

Хуткія факты Матэрыял, Тэхніка ...
Remove ads

Сюжэт

На карціне намаляваны шасцёра сляпых, якія ланцужком рухаюцца наперад, трымаючыся адзін за аднаго. Сляпы павадыр спатыкаецца і разам з кіем падае ў яму. Наступны за ім сляпы падае на яго. Трэці, звязаны з другім кіем, рушыць услед за сваімі папярэднікамі. Пяты і шосты яшчэ ні пра што не здагадваюцца, але ім немінуча быць у яме следам за іх спадарожнікамі. У шасці фігурах прадстаўлены шэсць розных фаз падзення. Двое сляпых (другі і чацвёрты) не проста сляпыя - яны былі гвалтоўна аслепленыя.

Лічыцца, што сюжэт карціны заснаваны на біблейскай прыпавесці пра сляпых: «Калі сляпы вядзе сляпога, то яны разам упадуць у яму».

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads